Беларус заўважыў розніцу ў коштах на беларускія і імпартныя прадукты. Наведваючы «Белмаркет», мужчына параўнаў кошт беларускіх яблыкаў і кітайскага памела: розніца апынулася не на карысць першых. Сваімі назіраннямі беларус падзяліўся ў TikTok.
Чытайце таксама: За прошлый год в Беларуси больше всего подорожали продукты
«Новы рэкорд: памела кітайскае, яблык беларускі. Аднак!», — адзначае мужчына ў сваім відэа. Вось, як ён каментуе сітуацыю: «Цэны пачынаюць здзіўляць. Такое адчуванне, што памела само прыйшло ў Беларусь і легла на паліцу. А яблык прывезлі з Нігерыі з дваццацю пасярэднікамі. Дзіўныя справы твае, рынак Беларусі».
@user2457092123442 #цены опять начинают удивлять. Такое ощущение, что памело само в Беларусь пришло из Китая и легло на полку, а яблоко везли через Нигерию с 20ю посредниками… Чудны дела твои #рынок ♬ оригинальный звук — Henadzi
Як вынікае з самога роліка, кошт на яблыкі «Айдарэд» налічвае 4,45 бел. руб. за кілаграм, а на памела — 3.99 бел. руб. (яго прадаюць са знішкай 27%).

Што адбываецца з коштам на яблыкі: стандарты МАРГ і словы пакупнікоў
Згодна з правіламі МАРГ, устаноўленымі напрыканцы 2025 года, рознічная цана на яблыкі ў Беларусі налічвае 4,80 бел. руб. Атрымоўваецца, што кошт за фрукт у «Белмаркеце» крыху нижэйшы за стандартны.
Пры гэтым самі беларусы адзначылі моцны рост цэнаў на айчынны прадукт. У каментарах пад ролікам яны не хавалі свайго здзіўлення, узгадалі пра леташні неўраджай, і нават параўналі сітуацыю з Польшчай.
- «Я вось таксама ніколі не магла зразумець, як такое магчыма?».
- «У Польшчы яблыкі таксама не растуць, але кошт —капейкі».
- «Так ананасы танней за нашыя агуркі нават у сезон».
- «У гэтым годзе дзіўна, што ўвогуле яблык беларускі прадаецца. У мяне вымерзла ўсё, акрамя схаванага вінаграда. Была адна чарэшня, адна вішня, тры грушы і пара каравых яблыкаў. Мінулым годам было шмат усяго».
- «У мінулым годзе яблыкі былі па два рублі!», — адзначаюць карыстальнікі.
Нагадаем, што па дадзеных Белстата, у студзені-снежні 2025 года інфляцыя ў краіне склала 6,8%. У снежні ў параўнанні з лістападам індэкс спажывецкіх коштаў вырас на 0, 3%. Гэта адбілася і на айчынных прадуктах.
Чытайце таксама: Беларуска параўнала кошт у «Грошыку» і «Еўраопце»: вынік моцна яе здзівіў
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: