Жыхары Гомеля звярнулі ўвагу на незвычайны выгляд лебядзінай сажалкі ў цэнтры горада. Вада ў вадаёме набыла насычаны ярка-зялёны колер.
Чытайце таксама: «Вада не адпавядае нормам»: жыхары Слуцкага раёна б’юць трывогу праз стан старарэчча Случы
У сацыяльных сетках карыстальнікі ўжо паспелі пажартаваць з нагоды незвычайнага колеру вады. Хтосьці нават параўнаў яго са святкаваннем Дня Святога Патрыка, калі ўсё традыцыйна афарбоўваюць у зялёны колер. На гэта звярнула ўвагу медыя «Штодзень», апублікаваўшы фотаздымкі сажалкі.
Найбольш верагодная прычына — спёка і «цбруднавіценне» вады
Спецыялісты адзначаюць, што падобная з’ява часцей за ўсё звязаная з масавым развіццём мікраскапічных водарасцяў. Калі вада доўгі час застаецца цёплай, а яе абмен і плынь мінімальныя, водарасці пачынаюць інтэнсіўна размнажацца. Менавіта яны і надаюць вадаёму характэрнае ярка-зялёнае адценне.
Такія ўмовы цяпер назіраюцца ў многіх рэгіёнах Беларусі. Апошнія дні краіна перажывае працяглую спёку, а ў шэрагу гарадоў тэмпература паветра набліжалася да гістарычных максімумаў.
@tusimby #беларусь #гомель ♬ оригинальный звук — TUSIMBY GOMEL BELARUS
Ці небяспечна гэта для жывёл?
Само па сабе «цвіценне» вады не заўсёды азначае сур’ёзную экалагічную праблему. Аднак пры працяглай спёцы яно можа прывесці да непажаданых наступстваў.
Пасля адмірання вялікай колькасці водарасцяў у вадзе пачынае змяншацца ўтрыманне кіслароду. Ад гэтага могуць пакутаваць рыбы і іншыя водныя арганізмы, а ў асобных выпадках магчымы нават іх масавы падзеж.
Акрамя таго, некаторыя віды сіне-зялёных водарасцяў здольныя выпрацоўваць таксіны, якія могуць быць небяспечнымі для вадаплаўных птушак, хатніх жывёл і іншых прадстаўнікоў жывёльнага свету.
Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
Пакуль прычын для адназначных высноў няма
На сёння няма афіцыйнай інфармацыі, якая сведчыла б, што ў лебядзінай сажалцы адбываецца небяспечнае «цвіценне» або зафіксаваныя выпадкі гібелі рыбы ці птушак. Без спецыяльных даследаванняў вызначыць склад водарасцяў і ацаніць іх уплыў на экасістэму немагчыма.
Тым не менш незвычайны колер вады сведчыць аб тым, што вадаём цяпер знаходзіцца пад значнай нагрузкай з-за працяглага перыяду высокіх тэмператур.
Чытайце таксама: Спякота да +38 °C: у пяці раёнах Брэсцкай вобласці забаранілі наведваць лясы
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: