Ивацевичская колония №22, которую называют «Волчьи норы»

Пакаралі за скаргу: палітвязня з «Воўчых нор» адправілі ў ШІЗА пасля звароту ў Мінадукацыі

02.02.2026 13:47 Ілюстрацыйнае фота. Источник фото

У ПК-22 палітвязням забаранілі прафесійнае навучанне. Адзін з асуджаных паскардзіўся ў Мінадукацыі — і быў пакараны.
Читайте BGmedia в:

Палітвязням у беларускіх калоніях фактычна не даюць магчымасці атрымліваць адукацыю. Аб гэтым сведчыць выпадак палітзняволенага, які спрабаваў там атрымаць спецыяльную адукацыю.

Чытайце таксама: «Заведама невыканальныя ўмовы»: чаму грашовыя пераводы ў беларускія калоніі «завісаюць»

Як паведамляе праваабарончая ініцыятыва DissidentBY, у івацэвіцкай папраўчай калоніі №22 («Воўчыя норы») раней дзейнічаў філіял Івацэвіцкага дзяржаўнага каледжа. Там асуджаныя маглі атрымліваць прафесійную адукацыю — у прыватнасці, навучацца на зваршчыкаў, тынкоўшчыкаў і па іншых спецыяльнасцях. Аднак, паводле праваабаронцаў, для палітвязняў гэтая магчымасць з нядаўняга часу стала недаступнай.

Як кажуць праваабаронцы, палітвязень Аляксандр Камлёнак напісаў скаргу ў Міністэрства адукацыі, у якой апісаў забарону на навучанне ў калоніі. Ліст удалося перадаць на волю толькі абыходным шляхам, бо адміністрацыя ПК-22 не прапускае скаргі, што накіроўваюцца знутры калоніі. Ужо з волі зварот быў накіраваны ў Мінадукацыі.

мужчина
Аляксандр Камлёнак. Фота: «Вясна»

Гэта выклікала жорсткую рэакцыю з боку адміністрацыі. Аляксандра выклікалі на допыты і патрабавалі патлумачыць, якім чынам ён змог перадаць скаргу. Пасля гэтага яго змясцілі ў штрафны ізалятар (ШІЗА).

У ШІЗА Аляксандр Камлёнак абвясціў галадоўку ў знак пратэсту. Праваабаронцам вядома, што на працягу 11 дзён ён цалкам адмаўляўся ад ежы. Пазней палітвязня этапавалі ў Наваполацкую калонію №1 (ПК-1), дзе яго адразу ж зноў адправілі ў ШІЗА. На дадзены момант ён адтуль не выходзіць.

Што адбываецца ў «Воўчых норах»

Праваабарончы цэнтр «Вясна» раней паведамляў, што ў івацэвіцкай калоніі №22 скончылася так званая «кароткая адліга» ў адносінах да палітвязняў. Ціск на асуджаных, паводле праваабаронцаў, выйшаў на новы ўзровень.

Палітвязням масава выпісваюць вымовы і спагнанні па надуманых прычынах. Уздымаецца пытанне надання статусу «злосных парушальнікаў», што пазбаўляе людзей права на сустрэчы і перадачы. Асуджаных усё часцей адпраўляюць у ШІЗА.

Калонія «Воўчыя норы» размешчана на базе былой савецкай вайсковай часткі ў Івацэвічах Брэсцкай вобласці. Паводле актуальных звестак, у ёй утрымліваецца як мінімум 59 палітвязняў.

Акрамя таго, стала вядома, што ПК-22 пераходзіць на выкарыстанне расійскага прыкладання MAX для кантролю тэлефонных званкоў асуджаных.

Чытайце таксама: «Назавіце, ад каго перадача»: у СІЗА Брэста палітзняволеным могуць адмаўляць у перадачах

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: