палітвязень, Мікалай, хлопец

Палітзняволеных беларусаў дэпартавалі з роднай краіны, пакінуўшы без пашпартоў

12.09.2025 13:43 Былы палітвязень Мікола Дзядок. Источник фото

Пасля перамоваў Беларусі і ЗША было вызвалена 52 палітзняволеных, сярод якіх 38 – беларусы. Сёння стала вядома, што некаторых з іх пакінулі без пашпартоў.
Читайте BGmedia в:

З боку праваабарончых арганізацый усё часцей гучыць слова «дэпартацыя». Менавіта так ахарактарызавалі працэс вызвалення палітзняволеных, які прывёў да прымусовага вывазу беларусаў з роднай краіны. Як тлумачыць праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка:

«Канстытуцыя Беларусі гарантуе права кожнага грамадзяніна знаходзіцца ў сваёй краіне. Міжнароднае права, у тым ліку Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, таксама забараняе прымусовую дэпартацыю з уласнай краіны».

Як стала вядома на 12 верасня, некаторых палітзняволеных пакінулі без дакументаў ідэнтыфікацыі асобы – пашпартоў. Аб гэтым у сваім Telegram-канале паведаміла Святлана Ціханоўская. Пасля размоваў з былымі вязнямі стала вядома, што пашпарт беларускага анархіста Міколы Дзядзка супрацоўнікі КДБ наогул парвалі.

Для беларусаў у вымушанай эміграцыі пашпарт з’яўляецца жыццёва важным дакументам. Без яго амаль немагчыма адкрыць банкаўскі рахунак ці ўладкавацца на працу. Дзеянні сілавых структур можна ахарактарызаваць як адмысловую помсту актыўным беларусам, якія не згодныя з дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі.

Пазбаўленне пашпартоў робіць немагчымым вяртанне ў Беларусь для тых, хто застаўся за мяжой. Гэта фактычна прымусовае выгнанне грамадзян з роднай краіны і пазбаўленне іх радзімы рэжымам.

Каментар Леаніда Марозава, дарадцы Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, па гэтай праблеме:

«Я разглядаю дадзеную практыку як патэнцыйнае парушэнне, якое падпадае пад азначэнне прымусовага перамяшчэння насельніцтва, прадугледжанае Рымскім статутам. Гэта павінна атрымаць міжнародную прававую ацэнку».

Чытайце таксама: Cтала вядома пра вызваленне жыхароў Брэста і Брэсцкай вобласці

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: