вода капает с потолка и образует плесень

У Гродне пасля ролікаў у TikTok пачалі вырашаць праблему з цвіллю ў кватэры

14.02.2026 07:00 Кватэра жыхаркі Гродна. Скрыншот з відэа ў TikTok. Источник фото

У кватэры гарадзенкі з’явілася цвіль. Папярэднія звароты ў розныя інстанцыі не змянілі сітуацыі, але дапамог рэпартаж мясцовага медыя.
Читайте BGmedia в:

Жыхарка Гродна Соф’я звярнулася ў TikTok з набалелай праблемай. У яе кватэры са столі цячэ вада, што ўтварае цвіль на падлозе. Іншая праблема, якую заўважыла жанчына, гэта прамярзанне сценаў у памяшканні, што спрыяе павялічэнню цвілі.

Чытайце таксама: Пасля відэа ў TikTok «каток» у падземным пераходзе Магілёва прыкрылі дыванкамі

«Шматдзетная сям’я, дзеці так і працягваюць жыць у холадзе, пакуль ЖЭС 6 спіць у цёплых ложках», — распавядае яна ў TikTok.

@sofiuka1992 # @Октябрьский район г. Гродно # @Гродненская правда #ЖЭС 6 Гродно многодетная #семья#дети#должны#жить ♬ оригинальный звук — Софья

Аўтарка роліка распавяла, што звярталася ў розныя інстанцыі, каб вырашыць праблему. Але пакуль выразных вынікаў яна не пабачыла. Так, яна засталася незадаволеная працай ЖЭС-6 пасля заяўкі на «115.бел». Супрацоўнікі службы наведалі кватэру гарадзенкі, аднак праблемы не заўважылі.

Жанчына кажа, што камунальнікі прыйшлі да яе з градуснікам, і сказалі, што ў кватэры цёпла (градуснік паказаў 20 градусаў цеплыні). У якасці дапамогі яны прапанавалі замазаць швы. Аднак такое вырашэнне не задаволіла жанчыну: яна кажа, што ўцяплення патрабуюць вокны з вуліцы, праз якія ў кватэру паступае халоднае паветра. У сваіх роліках яна таксама вярнулася да мясцовага медыя «Гродзенская праўда», каб атрымаць агалоску і вырашыць сваю праблему.

@sofiuka1992 многодетная семья ✅репостите видео✅ промерзание стен руководство разводит руками,20°в комнате значит все ОК можно жить и с плесенью и холодными стенами✅ #@Октябрьский район г. Гродно @Гродно Плюс @4region @Гродненская правда ♬ оригинальный звук — Софья

Што адбылося пасля ролікаў у TikTok

Менш чым праз тыдзень пасля публікацыі ролікаў у TikTok з Соф’яй з ёй звязалася рэдакцыя «Гродзенскай праўды». Журналісты знялі рэпартаж пра сітуацыю — і пасля гэтага справа зрушылася з месца значна хутчэй.

Ва УЖРЭП Кастрычніцкага раёна запэўнілі, што пра праблему ведалі і раней: звароты паступалі, абследаванні праводзіліся, а недахопы нібыта ўхіляліся. Аднак пасля выхаду сюжэта спецыялісты зноў выехалі на месца — агледзелі кватэру, дах, шукалі крыніцу павышанай вільготнасці. Выкарысталі нават цеплавізар, каб выявіць магчымыя ўцечкі цяпла, але іх не знайшлі. Праверылі і суседнюю кватэру — там усё аказалася без праблем.

плесень под батареей
Рэпартаж «Гродзенскай праўды». Скрыншот з Instagram медыя

У выніку высветлілася, што ў пакоі, дзе з’явілася цвіль, слаба грэла батарэя. Радыятар ужо замянілі на чыгунны — менавіта такі прадугледжаны праектам дома. Што далей? Жыхарам параілі часцей выкарыстоўваць мікраправетрыванне, каб перадухіліць з’яўленне цвілі.

Чытайце таксама: «За что мы платим коммунальщикам?»: Жители Витебска жалуются на мокрый подъезд

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: