Прадстаўнікі сілавога блоку Беларусі (міліцыянты, следчыя, супрацоўнікі КДБ) ідуць на розныя хітрыкі, каб атрымаць якую-кольвек інфармацыю. Пра выпадак, калі «супрацоўнік» «падшываўся» пад іншага чалавека, стала вядома BGmedia.
Беларуска Кацярына, якая жыве за мяжой, расказала BGmedia, што невядомы супрацоўнік пісаў ёй днямі ад імя раней затрыманага ў Беларусі знаёмага.
«Я ведала, што чалавека затрымалі ў Беларусі. Мы з ім часта перапісваліся, але чысцілі перапіскі. Прайшло прыкладна 15 дзён з яго затрымання, і ён мне напісаў у Telegram. Мяне нічога не насцярожыла спачатку. Але ён настойліва выпытваў — ці маглі да «органаў» трапіць фота і відэа з Беларусі, якія ён мне дасылаў? Я адказала, што не. Пасля настойлівых пытанняў на тую ж тэму я пачала яго набіраць у Telegram, але ён не адказваў», — пракаментавала Кацярына.
Яна здзівілася і пачала самастойнае «расследаванне». Ад блізкіх сяброў знаёмага ў Беларусі яна даведалася, што ён не выйшаў з «сутак» і наогул знаходзіцца цяпер у СІЗА па падазрэнні ў крымінальнай справе, звязанай з «экстрэмізмам».
Кацярына мяркуе, што ці самі супрацоўнікі пісалі з ягонага нумару, ці прымусілі пісаць знаёмага, каб выведаць нешта, што было б супраць яго.
Нагадаем, у Беларусі з 2020 году не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі. Праз калоніі ўжо прайшлі тысячы беларусаў.
Цяперашні перыяд аблаў тычыцца найбольш тых беларусаў, якія адпраўлялі фота і відэа праекту «Беларускі Гаюн», які ўзламалі. Гаворка ідзе пра магчымае затрыманне да тысячы чалавек.
Чытайце таксама: «Набрала толькі 10 літраў, адно расчараванне». Беларусы рынуліся па грыбы
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: