У TikTok з’явіўся водгук карыстальніка на сардэлькі «Слуцкага мясакамбіната». Аўтар публікацыі прыклаў да відэа тры фота і адзначыў, што якасць прадукта яго не задаволіла.
Чытайце таксама: Курыца ад «Дзяржынкі» зноў патрапіла пад шквал крытыкі. Гэтым разам праз вялікую колькасць скуры
Прадпрыемства адрэагавала на паведамленне і размясціла пад відэа каментар. У ім адзначылі, што сардэлькі «Сытныя Новыя» вырабляюцца паводле тэхнічных умоў ТУ BY 690455821.016 2012, якія прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю ў Дзяржкамітэце па стандартызацыі. Таксама рэцэптура атрымала санітарна-гігіенічнае заключэнне ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе «Слуцкі край».
У адказе такама паведамілі, што прадукцыя адпавядае вызначаным органалептычным і фізіка-хімічным паказчыкам. Сардэлькі выпускаюцца буйнымі партыямі і паступаюць у гандлёвую сетку «Евроторг». Да з’яўлення водгуку аналагічных скаргаў на гэтую партыю не паступала.
У канцы вытворца паведаміў пра планы ўзмацніць кантроль якасці прадукцыі. Сітуацыя паказала, што толькі пасля публічнай скаргі кампанія дала падрабязны адказ і абвясціла пра дадатковыя меры. Атрымоўваецца, што відэа ў TikTok сапраўды працуюць.
Чытайце таксама: У адной з беларускіх крамаў падманваюць пакупнікоў: жанчына паказала, як завышаюць суму за мяса
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: