У сацыяльных сетках з’явіліся фатаграфіі з фірмовай крамы кандытарскай фабрыкі «Спартак» у Гомелі.
Чытайце таксама: Новогодние сладости уже на полках: сколько стоят подарки от «Коммунарки» и «Спартака»
На іх бачна, што ў продажы ёсць набор цукерак, аформлены ў выглядзе абоймы з патронамі. Побач таксама прадаецца дзіцячы падарункавы набор з выявай расійскага вайсковага самалёта.
Падобнае афармленне выглядае асабліва неадназначна на фоне вайны ва Украіне і агульнага росту мілітарысцкай рыторыкі ў Беларусі.
Самалёт на ўпакоўцы нагадвае расійскі МіГ-31 — носьбіт гіпергукавых ракет «Кінжал», якія Расія выкарыстоўвае падчас удараў па тэрыторыі Украіны. Афіцыйна вытворца не паведамляў, якая менавіта мадэль самалёта намалявана на ўпакоўцы.

Як вынікае з афіцыйнага сайта фабрыкі, у «Спартака» з’явілася цэлая лінейка пад назвай «Шакаладная зброя». У ёй можна пабачыць шакалад як у форме танку, так і гранаты з кулямі.
Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
Не першы рэзананс вакол прадукцыі «Спартака»
Гэта ўжо не першы выпадак, калі прадукцыя гомельскай фабрыкі выклікае грамадскую дыскусію.
Яшчэ пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны ўвагу пакупнікоў прыцягнула серыя прадукцыі ZA Spartak. Лацінская літара Z на той момант ужо стала адным з галоўных сімвалаў расійскай ваеннай агрэсіі, таму выкарыстанне яе ў назве выклікала шмат пытанняў.

Тады ў аддзеле маркетынгу фабрыкі «Спартак» у каментары выданню «Люстэрка» заяўлялі, што назва прадукцыі «ніякім чынам не звязаная з падзеямі ва Украіне».
Паводле прадстаўнікоў прадпрыемства, распрацоўка брэнда пачалася яшчэ ў 2021 годзе: кантракт на стварэнне канцэпцыі быў падпісаны ў лютым, а першая прэзентацыя адбылася ў кастрычніку таго ж года — яшчэ да пачатку поўнамаштабнай вайны.
Пры гэтым на фабрыцы паведамлялі, што пытанне аб магчымай змене назвы абмяркоўваецца на ўзроўні кіраўніцтва, але канчатковага рашэння на той момант не было.
Невядома, ці з’яўляецца выкарыстанне мілітарысцкай сімволікі і адпаведнага дызайну выпадковасцю, або гэта свядомы маркетынгавы выбар. Афіцыйных каментароў ад фабрыкі «Спартак» адносна цукерак у выглядзе патронаў і набору з выявай вайсковага самалёта пакуль не публікавалася.
Чытайце таксама: «Напихали уже в кокошник?»: минчанка вызвала волну критики после продажи русского аксессуара в Threads
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: