Жыхарка Гомеля падзялілася праблемай у TikTok: на Валатоўскім возеры побач з Храмам Пераабражэння лебедзі засталіся без вады. Праз моцныя маразы вада ў возеры змерзла, але для іх так і не зрабілі праталіны.
Чытайце таксама: Где лебеди? Показательная забота о птицах в Бресте обернулась неудобными вопросами
Яна эмацыйна звярнулася да жыхароў горада, каб неяк паўплываць на сітуацыю: «То бок вырубіць лёд на Вадохрышча, каб хтосьці намачыў попы, аказваецца можна, а дапамагчы птушкам — не. Нас зноў прыгожа на**алі. А калі людзі пойдуць рабіць гэта самі ад безвыходнасці і гэта скончыцца дрэнна — будуць шукаць вінаватых», — дзеліцца жанчына.
@kisa__anfisa♬ original sound — Gigi PianoMan
Важна адзначыць, што гэта не першы зварот жанчыны. Яна выкладала падобны ролік яшчэ ў студзені, у якім паказала, як лебедзям даводзіцца хадзіць пешшу па замерзлай вадзе.
@kisa__anfisa♬ Грустная музыка для стихов — Минута скорби
Аўтарка роліка ўдакладніла, што яна звярталася ў службу аховы прыроды, аднак там ёй адказалі, што «назіраюць за сітуацыяй».
Чытайце таксама: В Бресте спасают зимующих птиц: помощь МЧС, активисты и спорные методы
Што адбылося пасля публікацыі відэа
Пасля таго, як жанчына апублікавала другі ролік пра лебядзёў 04.02.2026, з ёй у каментарах звязалася беларуская спявачка Алена Ланская. Тая спытала ў гамельчанкі, дзе менавіта патрабуецца высечы лёд. Тая ёй адказала, удакладніўшы асноўнае месцазнаходжанне птушак.

Праз суткі, 05.02.2026, сітуацыя змянілася. На месца прыбылі супрацоўнікі МНС, а таксама АНТ, як сказала сама гамельчанка. Для лебядзёў прабілі праталіну. Жанчына падзякавала ўсім небаыякавым людзям, якія аказалі дапамогу птушкам.

BGmedia паведамляла пра тое, што TikTok неаднойчы дапамагаў беларусам пры вырашэнні розных камунальных і праблемаў. Цяпер ён стаў эфектыўным інструментам пры ратаванні птушак.
Чытайце таксама: Штрафы за кармленне птушак: што пра гэта думаюць эколагі
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: