У цэнтры Гомеля працягваецца скарачэнне зялёных насаджэнняў. На гэты раз пад высечку трапілі дрэвы ў скверы імя Андрэя Грамыкі, які многія гамяльчане па-ранейшаму называюць Піянерскім.
Чытайце таксама: У Віцебску на вуліцы Герцэна спілавалі дрэвы. «Віцебскэнерга» адказала, што гэта дзеля цяпла ў кватэрах зімой
На гэта звярнуў увагу «Штодзень», які апублікаваў меркаванні гамяльчан з сацыяльных сетак.
«Быў у Гомелі Піянерскі сквер… Ад сквера засталіся толькі рожкі ды ножкі. Быў радзільны дом насупраць гэтага сквера — цяпер там Следчы камітэт, а замест дрэў на Савецкай — вось гэтыя псеўдапальмы», — напісала адна з відавочцаў.

Высечка адбываецца ў самы неспрыяльны момант
Асабліва рэзанансна гэта выглядае на фоне анамальнай спёкі, якая ахапіла Беларусь.
Дарослыя дрэвы ў гарадах выконваюць важную функцыю: яны ствараюць цень, зніжаюць тэмпературу паветра, затрымліваюць вільгаць і змякчаюць эфект так званага «гарадскога цеплавога вострава». Менавіта праз яго асфальт, бетон і будынкі назапашваюць цяпло і робяць гарадское асяроддзе яшчэ больш гарачым.
У многіх еўрапейскіх гарадах сёння, наадварот, імкнуцца захаваць кожнае буйное дрэва, паколькі яны лічацца адным з найбольш эфектыўных і танных спосабаў барацьбы з наступствамі змены клімату.
Высечка і масавае выкошванне травы ў такія перыяды могуць яшчэ больш павялічыць тэмпературу паветра на гарадскіх вуліцах, што асабліва небяспечна для дзяцей, пажылых людзей і людзей з хранічнымі захворваннямі.
Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
Беларусь усталявала новы тэмпературны рэкорд
Спёка, якая прыйшла ў Беларусь у канцы чэрвеня, ужо ўвайшла ў гісторыю.
Паводле Белгідрамета, 28 чэрвеня прагназавалася да +38 °C на захадзе краіны. Ужо на наступны дзень прагнозы пацвердзіліся: у Маларыце тэмпература дасягнула +38 °C, а ў Пінску, Драгічыне, Кобрыне і Брэсце таксама былі зафіксаваныя экстрэмальна высокія паказчыкі.
Пазней быў пабіты і нацыянальны рэкорд. Па стане на 29 чэрвеня а 14:20 у Пінску тэмпература паветра дасягнула +39,4 °C.
Такім чынам быў пераўзыдзены папярэдні абсалютны рэкорд Беларусі — +38,9 °C, зафіксаваны 8 жніўня 2010 года ў Гомелі.
Жыхары ўсё часцей звяртаюць увагу на знікненне зялёных зон
Гэта ўжо не першы выпадак, калі высечка дрэў у беларускіх гарадах выклікае грамадскую дыскусію. Раней жыхары Мінска таксама масава абураліся пасля высечкі дрэў уздоўж вуліцы Філімонава, а таксама праз высечку ў іншых зялёных зонах сталіцы.

Колькасць дарослых дрэў у гарадах паступова змяншаецца нават тады, калі іх значэнне для гарадскога мікраклімату становіцца ўсё больш відавочным.
Чытайце таксама: «Это что за треш творится?» В Гомеле на улице Баумана вместо живых деревьев появились светодиодные
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: