Жыхары мікрараёна Альшанка ў Гродне б’юць трывогу: парк, які мусіць быць месцам для адпачынку, ператварыўся ў сапраўдную звалку. У рэдакцыю «Гродзенскай праўды» звярнулася мясцовая жыхарка. Жанчына распавяла, што штодня выходзіць на шпацыры ў зялёную зону побач з жылым масівам, але замест задавальнення адчувае толькі агіду ад убачанага.
Чытайце таксама: Проект реконструкции Дома быта в Гродно скорректировали после критики и давления горожан
Бязладдзе ў парку працягваецца не адзін год
Дасланыя жанчынай фатаздымкі пакідаюць цяжкае ўражанне — смецце раскідана паўсюль. Можна заўважыць кучы галля, разбітыя бутэлькі і нават набор прадметаў, падазрона падобны да атрыбутаў сатанінскага рытуалу.
«Заўсёды бяру сметніцу і, пакуль шпацырую з сабакам у раёне вуліцы Айчыннай, прыбіраю паперкі, бутэлькі і іншае смецце. Дамоў шмат, жыхароў таксама. Не ва ўсіх ёсць лецішчы ці загарадныя дамы, а пасядзець на прыродзе хочуць многія. Шкада толькі, што пасля такога адпачынку прыбірацца хочуць далёка не ўсе. Вясной людзей у зялёнай зоне стала яшчэ больш і смецця, адпаведна, таксама», — распавяла Людміла.
Многія жыхары Альшанкі таксама бяруць з сабой пакеты падчас шпацыраў, збіраюць смецце і выносяць яго ў агульныя кантэйнеры, каб хоць неяк навесці парадак.
В сети каждый ваш клик оставляет след, который могут использовать против вас. Не позволяйте превращать ваши интересы в уголовные дела. Включайте BGlobal VPN — будьте невидимы для посторонних глаз.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
Гэтае бязладдзе, паводле слоў мясцовых жыхароў, працягваецца не адзін год: «Улетку прыязджае грузавая машына, прыбіраюць толькі першую паляну, а далей заехаць не могуць. З паўночнага боку, побач з вышкай, смецця цэлае мора. Дзеці гуляюць, ламаюць галіны, псуюць дрэвы. Балюча на гэта глядзець».

Чытайце таксама: В Пинске после зимы «всплыли» горы мусора — власти напоминают о штрафах
Улады адказалі, што ў іх не хапае леснікоў
Ва УУС Гродзенскага аблвыканкама заявілі, што міліцыянты рэгулярна патрулююць лясны масіў і прылеглую тэрыторыю парка. Там параілі ў выпадку ўзнікнення канфлікту або пры выяўленні правапарушэння неадкладна паведамляць у міліцыю.
Гэты парк знаходзіцца ў зоне адказнасці ГУРСП «Зелянбуд». Прадпрыемства запэўнівае, што прыбірае яго адзін раз у два тыдні строга паводле графіку.
«У нас усяго шэсць леснікоў на паўтары тысячы гектараў лесу ў горадзе. А гэты лясок займае прыкладна паўтара ці два гектары», — распавёў начальнік участку лясной гаспадаркі Андрэй Лубін.

Акрамя таго, сёлета, паводле закона, жыхару Гародні быў выдадзены ордар на нарыхтоўку драўніны ў гэтым парку. Чалавек павінен на працягу месяца прыбраць увесь сухастой і небяспечныя дрэвы, якія зараз ляжаць на зямлі.
«Мы выдалі яму ордар літаральна тыдзень таму. Калі чалавек сам нарыхтоўвае драўніну, ён прыходзіць, плаціць за яе і мае права забраць сухастой сабе на дровы», — растлумачыў Андрэй Лубін.
«Гродзенская праўда» прыгразіла «бізуном» жыхарам Гародні, якія смецяць у парку:
«Адным словам, сухіх галін стане менш. А смецця? Вось за яго ў адказе перш за ўсё не гарадскія службы, а самі грамадзяне. І калі маральных прынцыпаў, выхавання і грамадзянскай адказнасці адпачывальнікаў на прыродзе недастаткова для падтрымання парадку, самы час падключаць метад бізуна. Сёлета ў парку плануецца ўсталяваць фотапасткі для выяўлення парушальнікаў, якія пакідаюць смецце. Тым, хто хоча, каб за ім прыбіралі іншыя, прыйдзецца раскашэліцца».
Чытайце таксама: «А законно устраивать такой костер?» В парке в центре Бреста строители открыто жгли мусор
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: