У гарадскім парку Маладзечна перастаў працаваць пітны фантанчык каля амфітэатра. Як высветлілася, ваду адключылі па патрабаванні санстанцыі праз рызыку распаўсюду гепатыту А, што выклікала дыскусію сярод жыхароў у сацсетках.
Чытайце таксама: «Старыя назвы ў гэтай агучцы прыбіраем». У Маладзечне пераймяноўваюць адразу 62 аўтобусныя прыпынкі
Падача вады ў пітны фантанчык адключаная патрабаваннем санстанцыі
Жыхар Маладзечна шпацыраваў па гарадскім парку і звярнуў увагу на непрацуючы пітны фантанчык. Відэа пра гэта ён апублікаваў у TikTok. Мясцовыя СМІ заўважылі яго і «актуальнасць праблемы».
Камень, з якога калісьці цякла вада, знаходзіцца побач з амфітэатрам. Гэта адно з улюбёных месцаў адпачынку гараджанаў. Фантанчык тут усталяваны ў 2012 годзе да Дня горада.
Аўтара відэа, які хацеў піць, абурылі словы на таблічцы каля фантанчыка, якія абяцаюць здаволіць смагу чыстай і смачнай вадой «заўжды».

Kraj.by звярнуўся ў Маладзечнаводаканал. Там патлумачылі, што падача вады адключаная патрабаваннем санстанцыі.
У Маладзечанскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі (МЗЦГЭ) паведамілі наступнае: «Пітны фантанчык не эксплуатуецца ў сувязі з негігіенічнасцю выкарыстання і, як вынік, высокай рызыкай пераносу інфекцыйных захворванняў, такіх як гепатыт А. Аднаўленне працы фантанчыка магчымае толькі пасля ўсталявання спрыяльнай абстаноўкі па захваральнасці на вірусны гепатыт А ў Маладзечанскім раёне».
Сегодня один клик или лайк могут стоить слишком дорого. История вашего браузера не должна быть поводом для преследований. BGlobal VPN. полностью шифрует ваш трафик. Оставайтесь в безопасности.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
Падобны каментар МЗЦГЭ даў і «Маладзечанскай газеце»: забарона эксплуатацыі крыніцы звязаная з негігіенічнасцю выкарыстання і, як вынік, высокай рызыкай пераносу інфекцыйных захворванняў, такіх як гепатыт А.
Паводле словаў галоўнага доктара цэнтра Алесі Бравай, дотык рукамі і вуснамі да крыніцы вады стварае ўмовы для перадачы ўзбуджальнікаў інфекцыйных хваробаў. Аднаўленне працы фантанчыка магчымае толькі пасля ўсталявання спрыяльнай абстаноўкі па захваральнасці на вірусны гепатыт А ў раёне.

Чытайце таксама: В Молодечно и Волковыске на 9 мая прошли вечерние дискотеки. В том числе — с диджеем
Жыхары Маладзечна: «Вады шкада, хай не хлусяць»
У каментарах у сацсетках жыхары Маладзечна выказваюць розныя версіі, чаму адключылі пітны фантан:
- «Вады шкада, хай не хлусяць».
- «Там лічыльніка [вады] няма».
- «То-бок у 2012 годзе было гігіенічна, а цяпер не. Цікава нават, а што змянілася?»
- «Дык няхай прыбяруць».
- «Прапаную ў сувязі з такой фармулёўкай прыбраць усе калонкі ў Маладзечне і Маладзечанскім раёне».
Якая сітуацыя з гепатытам А ў Маладзечне
Журналісты BGmedia праглядзелі сайт Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Напрыклад, 16 сакавіка 2026 года там паведамілі, што за мінулы перыяд 2026 года ў Маладзечанскім раёне зарэгістравана 4 выпадкі віруснага гепатыту А: тры ў дарослых і адзін у дзіцяці школьнага ўзросту. Статыстыкі за 2025 і 2024 гады на сайце няма, таму дынаміку адсачыць складана.
Напрыканцы верасня 2024 года «Белсат» распавядаў, што колькасць выпадкаў гепатыту А ў Беларусі за першае паўгоддзе 2024 года вырасла ў 14,6 раза. Большасць заражаецца «кантактна-бытавым» шляхам — дома і на працы.
Адзначым, што вірусны гепатыт A (ён жа Хвароба Боткіна) — вострае інфекцыйнае захворванне печані, ад якога няма спецыфічнага лячэння. Яго выклікае вірус гепатыту A, які перадаецца праз заражаную ежу і ваду. Гепатыт A не мае хранічнай стадыі развіцця і не выклікае пастаянных пашкоджанняў печані, імунная сістэма пасля заражэння забяспечвае далейшы імунітэт.
Чытайце таксама: В Беларуси планируют полностью победить вирусный гепатит С к 2028 году
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: