Фестиваль Lidbeer в Лиде в 2025 году

Арганізатары папулярнага музычнага фэсту Беларусi «сто разоў» узгаднiлi афiшу, але сутыкнулася з суровай рэальнасцю

20.05.2026 15:14 Фестываль Lidbeer у Лідзе ў 2025 годзе. Источник фото

Афіша фэсту  Lidbeer-2026 прайшла ўсе ўзгадненні, але на білбордзе з’явілася нечаканая версія слогана — і інтэрнэт выбухнуў жартамі.
Читайте BGmedia в:

Афішу ўзгаднілі — але тэкст «паехаў»

Арганізатары LIDBEER заяўляюць: макет афішы да Lidbeer-2026 прайшоў усе этапы ўзгаднення. Яго праверылі шмат разоў — у тым ліку арфаграфію і фінальную вёрстку.

Але на выхадзе на вялікім білбордзе з’явілася нечаканая версія слогана: замест «яднаем розных» атрымалася «яднеам розьнiх».

 

Посмотреть в Threads

 

Памылка хутка разляцелася па сацыяльных сетках і стала асобным інфападзеяй.

Сегодня один клик или лайк могут стоить слишком дорого. История вашего браузера не должна быть поводом для преследований. Bglobal VPN. полностью шифрует ваш трафик. Оставайтесь в безопасности.

Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь 

Чытайце таксама: «Старыя назвы ў гэтай агучцы прыбіраем». У Маладзечне пераймяноўваюць адразу 62 аўтобусныя прыпынкі

Ад «фестывалю не будзе» да вяртання на афішы

Нагадаем, яшчэ ў сярэдзіне сакавіка прыхільнікаў хмельнага свята шакавала навіна: традыцыйны LIDBEER у 2026 годзе не адбудзецца. Арганізатары тады туманна тлумачылі гэта «прычынамі, якія ад іх не залежаць».

Але ўжо напрыканцы красавіка сітуацыя разгарнулася на 180 градусаў. У сацсетках фестывалю з’явіўся пост: святу быць. Дату прызначылі на 29 жніўня — у гонар Дня горада.

І вось цяпер — новая хваля абмеркаванняў.

Інтэрнэт адрэагаваў: «гатовы мерч» і «новая мова»

Карыстальнікі не стрымаліся і пачалі жартаваць. Самыя папулярныя каментары:

  • «Гэта ўжо гатовы мерч для піва — тыпу “моцнае”»
  • «Збірайце 7 слоў і атрымайце скрыню квасу»
  • «Калі ў слове “хлеб” зрабіць 4 памылкі, атрымаецца “піва”»
  • «Я бачу тут тры мовы і адзін настрой»
  • «Гэта падтрымка дыслексікаў, як быццам»
  • «Бедная літара “ы”, яе нават падзялілі»

Асобна карыстальнікі адзначылі, што білборд выглядае як новы мем і «албанская версія беларускай мовы».

Што пайшло не так?

На фоне шматлікіх узгадненняў і праверак сітуацыя выглядае як класічны збой на апошнім этапе — паміж дызайнам і мантажом.

У каментарыях нават з’явілася версія: «мантажнікі проста перапрацавалі пасля “Лідскага”». Іншыя ж іранізуюць, што гэта быў «крэатыў, які не зразумелі».

Пакуль арганізатары не каментуюць сітуацыю дэталёва, інтэрнэт ужо зрабіў сваю працу: ператварыў памылку ў мем, а мем — у частку фестывальнай гісторыі.

Чытайце таксама: Што здарылася на вайне ва Украіне з берасцейцам Ціханам Клюкачом? Афіцыйнага пацвярджэння яго гібелі няма

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: